9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Эстоніі асудзіў ўлады Беларусі за выпраўку амерыканскіх дыпламатаў

Міністр замежных справаў Эстоніі Урмас Паэт выразіў заклапочанасць рашэннем беларускіх уладаў выправіць з краіны дыпламатаў ЗША, працуючых у амбасадзе ў Менску.

«Беларускае кіраўніцтва тлумачыць гэты крок жаданнем зраўнаваць колькасны склад амбасадаў, якія знаходзяцца ў Менску і Вашынгтоне, але, будзем шчырымі, гэтую прычыну нельга ўспрымаць сур’ёзна», - сказаў кіраўнік эстонскага МЗСа.

Паэт дадаў, што такое рашэнне стане пакараннем, перадусім, для жыхароў Беларусі.

«ЗША падтрымліваюць у Беларусі мільёнамі даляраў дзесяткі праграмаў дапамогі, якія тамтэйшае кіраўніцтва падтрымаць не зможа», - сказаў Паэт. Па ягоных словах, «разам з праграмамі па развіцці грамадзянскага грамадства могуць быць звернутыя таксама праграмы культурнага супрацоўніцтва паміж ЗША і Беларуссю, адукацыйныя праграмы, што яшчэ больш пагоршыць становішча меснага насельніцтва».

Міністр выказаў салідарнасць з ЗША і іх дыпламатамі, падкрэсліўшы, што ўся адказнасць за наступствы гэтага рашэння ляжыць на Беларусі.

Кіраўнік МЗСа Эстоніі выразіў упэўненасць, што Еўрапейскі Саюз выпрацуе ў бліжэйшы час па дадзеным пытанні адзіную пазіцыю, і будзе працягваць пільна назіраць за развіццём падзеяў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках