Амбасадар Ізраіля здзіўлены, што беларуская міліцыя не можа знайсці і пакараць фашыстаў
15- 2.05.2008, 18:01
Амбасадар Ізраіля ў Беларусі Зеев Бен-Ар’е не ліча неабходным параўноўваць у колькасных адносінах факты праявы антысемітызма ў Беларусі і суседніх дзяржавах, звяртаючы ўвагу на неабходнасць асуджэння і больш дзейнага расследавання гэтых выпадкаў.
"Мяне не так бянтэжаць самі праявы антысемітызма, бо хуліганаў хапае ў любой краіне. У дадзеным выпадку важная пазіцыя ўладаў, іх імкненне і ўмеласць знаходзіць вінаватых і караць іх", - заявіў амбасадар на прэс-канферэнцыі ў Менску.
У гэтай сувязі ён нагадаў аб выпадках вандалізму на габрэйскіх могілках рэспублікі, выяве свастыкі на помніку гета ў Слуцку, распаўсюд улётак у Віцебску ад імя РНА. "Мы вельмі разлічваем на тое, каб гэтыя факты асуджаліся публічна самымі высокімі кіраўнікамі. Каб следчыя органы займаліся следствам, а не казалі, што мы не можам адшукаць прадстаўнікоў незарэгістраванага РНА, таму што РНА з’яўляецца незарэгістраванай арганізацыяй", - сказаў З.Бен-Ар’е.
"Я не збіраюся параўноўваць антысемітызм у Расеі, Украіне і тут у адсотках. Ранжыраваць краіны па ўзроўню антысемітызма – справа суб’ектыўная. Мяне тут больш цікавіць, каб усё, што можна зрабіць для барацьбы з антысемітызмам, было зробленае", - падкрэсліў амбасадар Ізраіля.