9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БеСТ хочуць прадаць за 500 мільёнаў даляраў

5

Беларускія ўлады разлічваюць атрымаць не менш за 500 мільёнаў ад продажу аператара сотавай сувязі "Беларуская сетка тэлекамунікацыяў" ("БеСТ").

Аб гэтым, як паведамляе агенцтва Рэйтэр, заявіў 19 мая міністр эканомікі Беларусі Мікалай Зайчанка. Ён узначальвае беларускую дэлегацыю на штогадовым сходзе Рады кіраўнікоў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, які праходзіць у Кіеве 18-20 мая.

"Я думаю, што мы можам казаць аб суме не меньшай за 500 мільёнаў даляраў, - сказаў М.Зайчанка. - Мы не спяшаемся, але і не тармазім гэты працэс. Гэта частка нашых планаў. Але пакуль я не магу назваць вам пэўную дату".

Нагадаем, 22 красавіка міністр сувязі і інфарматызацыі Мікалай Пантэлей заявіў журналістам, што для рэалізацыі сваёй інвестыцыйнай праграмы "БеСТ" у пабочным інвестары не мае патрэбы. Ён, у прыватнасці, адзначыў, што "БеСТ" выконвае сваю інвестыцыйную праграму і да чэрвеня 2008 года павінен мець 1.130 базавых станцый ва ўласнай сетцы. "Пад дадзены аб'ём пабочны інвестар аператару сотавай сувязі не патрэбны", - растлумачыў М.Пантэлей.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках