26 красавiка 2024, Пятніца, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне патрабавалі ад уладаў Беларусі вызваліць палітвязьняў (Фота)

У нямецкім горадзе Мюнстэр прайшла акцыя салідарнасці з ахвярамі рэпрэсій у Беларусі. Пра гэта паведаміла заяўляльніца пікета, актывістка Руху “За Свабоду” з Брэста Інга Абрамава.

Па словах брэсцкага праваабаронцы Рамана Кісляка, акцыя адбылася 16 мая у цэнтры Мюнстэра каля гарадской ратушы. Удзельнікі пікета, грамадзяне Беларусі, Германіі, Польшчы, Румыніі, трымалі ў руках плакаты, на якіх было напісана на нямецкай мове: “Беларусі патрэбна еўрапейская салідарнасць” і “Разам мы зможам зрабіць Беларусь свабоднай”.

Удзельнікі акцыі разгарнулі партрэты беларускіх палітзняволеных: экс-кандыдата ў прэзідэнты лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Казуліна, актывістаў апазіцыі Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча, а таксама зніклых вядомых людзей у Беларусі – Юрыя Захаранку, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага.

З чырвоных і белых свечак актывісты выклалі бела-чырвона-белы сцяг і лічбу 16. Менавіта 16 верасня 1999 года былі скрадзены Анатоль Красоўскі і Віктар Ганчар. Мінакам раздавалі улёткі з інфармацыяй пра сітуацыю ў Беларусі.

- Дарэчы, дазвол на пікетаванне брэсцкая актывістка атрымала ў мясцовай паліцыі па тэлефоне, - падкрэсліў праваабаронца.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках