26 красавiка 2024, Пятніца, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амністыя скончылася. Палітвязні засталіся ў турмах

3

Амністыя 2007 года скончылася 26 траўня ў Беларусі, паведамілі "Інтэрфаксу" у дэпартаменце выканання пакаранняў міністэрства ўнутраных справаў Беларусі.

"Сёння скончылася амністыя, дэкрэт аб правядзенні якой быў падпісаны 26 лістапада 2006 года", паведамілі ў дэпартаменце выканання пакаранняў.

Як раней паведамляў "Інтэрфакс" са спасылкай на начальніка дэпартамента Валерыя Яромкіна, "у часе амністыі 2007 года з месцаў зняволення вызвалілася больш за 2,1 тысячы чалавек". Па ягоных словах, "гэта асуджаныя, якія пакрылі матэрыяльную шкоду".

"Усяго амніставанымі, што вышлі з месцаў зняволення па амністыі 2007 года, пакрыта шкода памерам больш за Br850 млн", - паведаміў В.Яромкін.

Па ягоных словах, "пад амністыю 2007 года патрапілі 5,5 тыс. асуджаных. Адмоўлена ў вызваленні па амністыі было тым, хто не пакрыў нанесеную шкоду, а таксама меў парушэнні, альбо тым, да патрапіў пад амністыю раней".

Суразмоўца агенцтва ўдакладніў, што "з фармальных прыкметаў пад амністыю траплялі каля 400 жанчын, рашэнне пра датэрміновае вызваленне было прынята адносна больш чым 140 чалавек".

Як раней паведамляў "Інтэрфакс", у канцы лістапада 2007 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі. Паводле загада кіраўніка МУС Уладзіміра Навумава, амністыя 2007 года мусіла быць праведзена за 6 месяцаў. Упершыню ў Беларусі амністыя датычыла асуджаных, якія ў поўным аб'ёме пакрылі шкоду.

Тым не менш, у турмах Беларусі сёння застаюцца палітвязні Аляксандр Казулін, Андрэй Кім і Сяргей Парсюкевіч. Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін за арганізацыю акцыяй пратэсту супраць фальшавання вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у 2006 годзе быў прысуджаны да 5,5 гадоў калоніі. За ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў лідэр прадпрымальнікаў Сяргей Парсюкевіч быў асуджаны да 2,5 гадоў, моладзевы лідэр Андрэй Кім - да 1,5 гадоў зняволення.

Неадкладнага вызвалення гэтых людзей ад беларускіх уладаў патрабуюць Еўразвяз і ЗША. Без вызвалення палітвязняў наладжванне адносінаў Беларусі з Захадам немагчыма.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках