19 красавiка 2024, Пятніца, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязню Сяргею Парсюкевічу дазволілі спатканне з сям'ёй

29 траўня жонка віцебскага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча Наталля ўпершыню выправіцца на спатканне з мужам.

Нагадаем, віцебскі прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч быў арыштаваны ў Менску 4 сакавіка. Затрыманы нібыта за "гвалтоўныя дзеянні супраць супрацоўніка міліцыі".

Сяргей Парсюкевіч трапіў пад арышт за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня ў Менску і быў прысуджаны да 15 сутак арышту, якія правёў у спецпрыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна. Па сведчанні Парсюкевіча, 21 студзеня ён быў жорстка збіты супрацоўнікам спецпрыёмніка Аляксандрам Дулубам. Пазней гэты міліцыянт, каб пазбегнуць абвінавачанняў у перавышэнні паўнамоцтваў, сам абвінаваціў Сяргея ў тым, што арыштант яго збіў.

Суд Маскоўскага раёна Менска прысудзіў прадпрымальніка да 2,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

- У чацвер еду ў Жодзіна, дзе трымаюць Сярожу, - паведаміла Наталля Парсюкевіч сайту perspektyva.org. - Першы раз еду, а таму ўсю гэтую працэдуру спаткання як след яшчэ і не ведаю.

- Якія апошнія навіны ад яго атрымалі?

- Піша лісты, чакае спаткання. Яшчэ паведамляе пра сваё здароўе, якое стала пагаршаецца. Цяпер ён знаходзіцца ў Жодзінскай санчастцы і піша, што ўмовы жудасныя. Горш чым у той камеры, дзе сядзеў. Плюс да ўсяго, увагі з боку медыкаў ніякай.

- Ведаем, што Сяргею патрэбныя адмысловыя лекі…

- Так, і ён спрабаваў нечага дамагчыся ад санчасткі. Дамогся. Узялі аналіз крыві - і ўсё. Нават лекара свайго не бачыў з таго моманту, як мужа туды змясцілі. І вось літаральна сёння атрымала ад яго чарговы ліст, дзе ён апісвае сваіх сукамернікаў. Кажа, што людзі там настолькі бедныя і галодныя, што нават крошкі злізваюць са стала. Чытаць усё гэта проста жудасна.

- Вас муж просіць нешта прывезці?

- Усё просіць. Перадачу павязу, але я ж не ведаю, што там возьмуць, а што не возьмуць.

- Наталля, колькі часу вы прабудзеце ў Сяргея?

- Сказалі, што мне дазволена там знаходзіцца з 9 раніцы да 15.00. Гэта вельмі мала.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках