9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка не едзе на інаўгурацыю Дзмітрыя Мядзведзева

6

Сёння ўступае ў пасаду новы прэзідэнт Расеі Дзмітры Мядзведзеў. Прысяга прэзідэнта Расеі лічыцца ўнутранай справай краіны, і запрашэнні на яе кіраўнікам іншых дзяржаў не дасылаюцца.

Як распавялі "КП в Беларуси" у прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка ў Маскву на ўрачыстасць не едзе. Затое, цалкам магчыма, на цырымоніі будзе прысутнічаць амбасадар Беларусі ў Расеі Васіль Даўгалёў. Дарэчы, на інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі ў 2006 годзе таксама не было кіраўнікоў іншых дзяржаў.

За некалькі дзён да цырымоніі стала вядома, што свой першы візіт Дзмітры Мядзведзеў плануе ўсё ж не ў Беларусь, а ў Казахстан. Хоць пасля аб'явы вынікаў выбараў СМІ паведамлялі: новаабранаму прэзідэнту тэлефанаваў Аляксандр Лукашэнка, запрасіў наведаць Беларусь і нават атрымаў згоду.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках