9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Еўраньюз» пра сустрэчу Аляксандра Мілінкевіча з кіраўніком МЗС Францыі (Відэа)

Міністр замежных справаў Францыі Бэрнар Кушнэр заявіў, што будзе рабіць усё, каб палітыка Еўрапейскага звяза стала максімальна салідарнай з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.

У гэтым кіраўнік МЗС Францыі запэўніў лідэра аргкамітэта па стварэнні руху "За Свабоду" Аляксандра Мілінкевіча і старшыню камітэта абароны рэпрэсаваных "Салідарнасць" Іну Кулей, якія наведалі Францыю, падчас сустрэчы з імі ў Парыжы ў афіцыйнай зале прыёмаў міністэрства.

Нагадаем, з ліпеня 2008 года Францыя будзе старшыняваць у Еўразвязе. Па словах Б.Кушнэра, яго краіна збіраецца шырока скарыстацца досведам новых дзяржаваў – сяброў ЕЗ па падтрымцы дэмакратызацыі Беларусі.

Пасля сустрэчы з міністрам замежных справаў Францыі інтэрв'ю ў Аляксандра Мілінкевіча ўзялі журналісты агульнаеўрапейскага тэлеканала "Еўраньюс".

ВІДЭА МОЖНА ПАГЛЯДЗЕЦЬ ТУТ

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках