27 красавiка 2024, Субота, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязьню Сяргею Парсюкевічу патрэбна тэрміновая апэрацыя

2

Пра гэта заявіла адвакат Вера Страмкоўская, якая сустрэлася з лідэрам прадпрымальнікаў ў Жодзінскім сьледчым ізалятары.

Паводле Страмкоўскай, у Парсюкевіча абвастрылася астма, і дактары рэкамэндуюць яму тэрміновую апэрацыю. У Жодзінскім сьледчым ізалятары для гэтага ўмоваў няма, паведамляе “Радыё Свабода”.

23 красавіка суд Маскоўскага раёна Менска прысудзіў лідэра прадпрымальнікаў Сяргея Парсюкевіча да 2,5 год калоніі агульнага рэжыму. Віцебскі прадпрымальнік быў арыштаваны ў Менску 4 сакавіка нібыта за «гвалтоўныя дзеянні супраць супрацоўніка міліцыі». Справа ў тым, што неўзабаве да гэтага Парсюкевіч быў арыштаваны за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў у Менску і асуджаны да 15 сутак арышту, якія прадпрымальнік адбыў у спецпрыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна. Па сведчанні Парсюкевіча, 21 студзеня ён быў жорстка збіты супрацоўнікам спецпрыёмніка Аляксандрам Дулубам. Пазней гэты міліцыянт, каб пазбегнуць абвінавачванняў у перавышэнні паўнамоцтваў, сам абвінаваціў Сяргея Парсюкевіча ў тым, што арыштант яго збіў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках