28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрымалі за падтрымку палітвязьняў – судзілі «за абразу міліцыянта»

3

У ноч з аўторка на сераду за расклейваньне партрэтаў палитзьняволенага Андрэя Кіма быў затрыманы лідэр Баранавіцкай філіі “Маладога Фронту” Яраслаў Грышчэня.

Падчас вобшуку ў заплечніку маладафронтаўца не было знойдзена нічога, таму міліцыянты склалі пратакол па адміністрацыйным артыкуле 23.5 – “абраза супрацоўніка міліцыі”, паведамляе прэс-служба МФ.

Ноч Яраслаў Грышчэня правёў у ізалятары, а на раніцу адбыўся хуткі суд, які прысудзіў актывісту 23 базавыя велічыні штрафу.

Акрамя гэтага, сёньня адбылася адміністрацыйная камісія па двум пратаколам, складзеным на кіраўніцу Нясьвіскага Маладога Фронту Настасьсю Азарку. Дзяўчыну, затрыманую за распаўсюд налепак, вінавацяць у “псаваньні фасадаў дамоў”. Камісія вынесла максымальнае пакараньне – па 25 базавых велічынь за кожны пратакол.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках