27 красавiка 2024, Субота, 7:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дачка Казуліна выступіць з дакладам аб палітвязнях у Берліне

Дачка Аляксандра Казуліна, экс-кандыдата ў прэзідэнты, былога рэктара БДУ, Вольга Казуліна 25 чэрвеня выступіць у Берліне перад грамадскасцю з дакладам "Сітуацыя з палітычнымі вязнямі ў Беларусі".

Выступ арганізаваны германскай грамадскай арганізацыяй European Exchange, якая раней абвясціла аб сваім намеры сачыць за ходам выбарчай кампаніі ў Беларусі сумесна з Беларускім Хельсінкскім камітэтам і спрыяць распаўсюджванню інфармацыі аб выбарах. У запрашэнні European Exchange гаворыцца, што В.Казуліна з'яўляецца сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Таксама будзе прадстаўлены дакументальны фільм Алега Воўчака і Раісы Міхайлоўскай "На перадавой праўды".

Нагадаем, 13 ліпеня 2006 года А.Казулін быў прызнаны вінаватым у "наўмысных дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак, <...> якія суправаджаюцца ўжываннем гвалту і знішчэннем чужой маёмасці", а таксама ў "арганізацыі групавых дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак, спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўніка ўлады, пацягнуўшых парушэнне працы транспарта, прадпрыемстваў, і актыўным удзеле ў такіх дзеяннях". Экс-кандыдата ў прэзідэнты прысудзілі да пазбаўлення волі на пяць з паловай гадоў з адбываннем пакарання ў выпраўленчай калоніі агульнага рэжыму. Праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" прызнала А.Казуліна вязнем сумлення.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках