9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінгарвыканкам падвысіў кватэрную плату за «лішнія метры» на 23,8%

1

Мінгарвыканкам павялічыў нарматыўны сабекошт тэхнічнага абслугоўвання жылых памяшканняў на 23,8% пад Br674,7 за 1 кв.м агульнай плошчы ў месяц.

Пра гэта БелТА паведаміў намеснік генеральнага дырэктара ГУ "Менская гарадская жыллёвая гаспадарка" Васіль Грамовіч.

Так, паводле зраўнаных ставак (пастановай Саўміна з 1 траўня гэтага года стаўка складае Br264,6. на месяц за 1 кв. м агульнай плошчы жылога памяшкання) жыхары аплачваюць тэхнічнае абслугоўванне жылля з разліку ў 20 кв. м агульнай плошчы на кожнага жыхара і 10 кв. м агульнай плошчы на ўсю сям'ю.

Паводле нарматыўнага сабекошту, які зацвярджаецца мясцовымі органамі ўлады, плата за тэхабслугоўванне спаганяецца за астатнюю плошчу, а таксама ў выпадку, калі ўласнік не пражывае ў кватэры ці мае больш за адну кватэру.

Апошні раз падвышэнне нарматыўнага сабекошту тэхабслугоўвання было ў Менску ў кастрычніку 2006 года - ад Br529,5 да Br544,9 за 1 кв.м агульнай плошчы ў месяц.

"З улікам, што аплата належных 20 м на чалавека датуецца дзяржавай, а нарматыўны сабекошт не змяняўся для насельніцтва ўжо больш за паўтары гады, было прынята рашэнне Мінгарвыканкама зацвердзіць новыя расцэнкі", - патлумачылі спецыялісты.

Такім чынам менчукі будуць плаціць за звышнарматыўныя квадратныя метры паводле сярэднемесячнага фактычнага сабекошту тэхабслугоўвання – з вынікаў працы жыллёвых арганізацый у студзені-сакавіку гэтага года ён склаў Br674,7.

Нарматыўны сабекошт уключае выдаткі жыллёвых арганізацый на бягучае ўтрыманне жылфонда.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках