9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінэнерга не ведае прычынаў спынення Лукомльскай ДРЭС

10

Першы намеснік міністра энергетыкі Беларусі Эдуард Таўпянец не выключае прыцягнення незалежных экспертаў з вобласці рэлейнай абароны электрастанцыяў для разгляду прычынаў спынення найбуйной у Беларусі Лукомльскай ДРЭС, што здарылася 25 чэрвеня.

"Я не выключаю, што будуць прыцягвацца незалежныя эксперты ў вобласці рэлейнай абароны, у рэспубліцы стае спецыялістаў", - цытуе прадстаўніка Мінэнерга "Інтэрфакс".

З ягоных словах, для разгляду прычынаў спынення электрастанцыі, на долю якой прыпадае больш за 50% усёй выпрацаванай электраэнергіі ў Беларусі, створана "найсур'ёзная камісія, якую ўзначальвае першы намеснік гендырэктара Белэнэрга Аляксандр Сівак".

Пры гэтым Э.Таўпянец адзначыў высокакваліфікаваную працу персанала станцыі, асабліва дыспетчарскай службы, якія "працавалі вельмі абазнана і імгненна прымалі найсур'ёзныя рашэнні".

З ягоных звестак, калі станцыя толькі спынілася, абмежаванні паставак электраэнергіі складалі 17% нацыянальнага спажывання, з 12 гадзін дня абмежаванне было зменшана да 5,5% ад спажывання ўсёй краіны, а ў 14:30 усё абмежаванні былі знятыя. Намеснік міністра падкрэсліў, што буйныя прамспажыўцы былі адключаны на нядоўгі час. Так, са словаў Э.Таўпянца, БМЗ быў адключаны ад энергазабеспячэння толькі на 40 хвілін. "Дапамаглі суседзі, перадусім Літва, частка рэзерву была ўзята адтуль, з Расеі мы таксама павялічылі плыні, да таго ж, усярэдзіне былі ўключаныя ўсе дадатковыя магутнасці", - сказаў Э.Таўпянец.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках