9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Абрамава: На парламенцкіх «выбарах» будзе масавая няяўка выбарцаў

18

Парламенцкія выбары 2008 года могуць вызначыцца масавай няяўкай выбарцаў, лічаць дэпутаты "палаты прадстаўнікоў".

Такое меркаванне выказала ў інтэрв'ю БелаПАН член камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцоваму самакіраванню і рэгламенту "палаты прадстаўнікоў" Вольга Абрамава

"Дэпутат" адзначыла, што "пасля прыняцця закона аб адмене льготаў у народзе настроі, асабліва ў гарадах, вельмі моцна змяніліся". "Апалітычнасць, нявера ў тое, што ім, асабліва незаможным, могуць істотна дапамагчы, - гэта будзе самай істотнай праблемай наступных выбараў", - лічыць яна.

Па словах В.Абрамавай, "вывесці выбарцаў на выбары для галасавання, каб яны выказалі сваю волю, будзе вельмі вялікай праблемай для ўсіх кандыдатаў, з якога боку яны б не вылучаліся".

"Парламентарый" выказала сумневы ў слушнасці даследаванняў сацыялагічных цэнтраў. "Нядаўна чытала пра вынікі апытанняў аднаго іх іх. Іх выснова, што яўка будзе дастатковай, у мяне выклікае вялікія сумневы. На маю думку, яўка будзе выглядаць не так аптымістычна", - адзначыла "дэпутатка".

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках