9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чорны спіс» сотавых тэлефонаў (Відэа)

1

Па сваёй частасці крадзяжы мабільных тэлефонаў даўно займаюць першыя пазіцыі ў зводках злачынстваў, пакідаючы далёка ззаду автоўгоны і кватэрныя крадзяжы. Толькі за мінулы год у краіне была зарэгістравана 21 тысяча крадзяжоў мабільнікаў.

Ідэя стварыць сваю базу скрадзеных мабільнікаў да Змітра прыйшла пасля таго, як у яго самога скралі тэлефон. Размясціць на форуме серыйны нумар і адметныя рысы тэлефона – крок настолькі просты, наколькі ж і дзейсны. За два гады існавання праекту найбольш актыўна ім карыстаюцца, як ні дзіўна, прадаўцы ўжываных тэлефонаў, перадае АНТ.

"Былі выпадкі, калі гэтыя ж прадаўцы затрымлівалі чалавека, які прыносіў скрадзены тэлефон, яны спраўджвалі яго праз базу. І пасля гэтага выклікалі міліцыю і плённа людзей затрымлівалі", - распавядае Трушанаў

Па сваёй частасці крадзяжы мабільных тэлефонаў даўно займаюць першыя пазіцыі ў зводках злачынстваў, пакідаючы далёка ззаду автоўгоны і кватэрныя крадзяжы. Толькі за мінулы год у рэспубліцы была зарэгістравана 21 тысяча крадзяжоў мабільнікаў. Большая частка заяваў была прынята сталічнымі РУУС.

Дзевяць з дзесяці скрадзеных тэлефонаў робяцца здабычай кішэннікаў.

"Кожны дзень звяртаецца два, тры, а то і чатыры чалавекі з гэткімі заявамі. Мы дасылаем запыт, у нас ёсць база непасрэдна ва УУС гарвыканкама, куды сцякаецца ўся інфармацыя па скрадзеных мабільных тэлефонах, таксама па пакінутых ці згубленых мабільных тэлефонах і адпаведна перыядычна ўсе гэтыя нумары намі спраўджваюцца", -- кажа Святлана Кабкова, старэйшы інспектар Цэнтральнага РУУС Менска.

Сёння ў генеральнай пракуратуры праблему незаконных мабільнікаў абмяркоўвалі юрысты і прадстаўнікі аператараў мабільнай сувязі. Галоўная прапанова - стварэнне афіцыйнага "чорнага спісу" серыйных нумароў скрадзеных тэлефонаў. Навізна ў тым, што зараз усе звесткі будуць паступаць да праваахоўнікаў і назад без усялякай папяровай цяганіны.

"Мы плануем дзейнічаць не толькі ў межах Рэспублікі Беларусь, але і з выйсцем на агульную сетку скрадзеных мабільных тэлефонаў. Гэты чорны спіс павінен быць складзены і захады ўздзеяння вядома ж будуць. Нават калі гэтыя мабільныя тэлефоны будуць прадавацца ў краінах СНД - Расеі, Украіне", -- заявіў генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Рыгор Васілевіч.

Адзін са спосабаў замаскаваць скрадзены тэлефон - перапраграмаваць яго. Зараз пракурорскія супрацоўнікі збіраюцца запатрабаваць ад кампаніяў, спыняць паслугі мабільнай сувязі па тых тэлефонах, серыйныя нумары якіх былі зменены. Магчыма, гэты жорсткі крок і прызвычаіць беларусаў не купляць трубк

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках