26 красавiка 2024, Пятніца, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўрапарламенце абмяркуюць праблему палітвязняў у Беларусі

3
У Еўрапарламенце абмяркуюць праблему палітвязняў у Беларусі

Сёння і заўтра ў Еўрапейскім Парламенце пройдуць дэбаты на тэму палітычнай сітуацыі ў Еўропе. У Брусэлі таксама будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў Беларусі.

На паседжанне Еўрапарламента ў Брусэль запрошаны лідэры апазіцыйных палітычных партыяў Беларусі - Анатоль Лябедзька, Вінцук Вячорка, Сяргей Калякін. Павінен быў таксама прыехаць лідэр руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч, аднак замест яго ў Брусэль паехаў намеснік Аляксей Кавалец.

Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, якому забаронены выезд з Беларусі, выляцеў у Брусэль праз Маскву. Па ягоных словах, дэбаты ў Еўрапарламенце пройдуць з удзелам старшыні ЕП Ханса-Герта Потэрынга і яго намеснікаў.

Па словах палітыка, беларускія апазіцыянеры, перадусім, маюць намер абмеркаваць праблему палітвязняў у Беларусі. Нагадаем, што днямі старшыня Еўрапарламента выступіў з заявай, у якой заклікаў улады Беларусі неадкладна вызваліць усіх вязняў сумлення.

Сёння ў турмах Беларусі працягваюць знаходзіцца экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін, лідэр прадпрымальнікаў Сяргей Парсюкевіч і моладзевы актывіст Андрэй Кім. Казулін арыштаваны за арганізацыю масавых дэманстрацыяў пратэсту супраць фальшавання вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у 2006 годзе, Парсюкевіч і Кім - за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў у пачатку 2008 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках