9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анжаліку Борыс аштрафавалі амаль на 1,5 мільёна рублёў за канцэрт

1

Кіраўнічку непрызнаванага беларускімі ўладамі «Саюзу палякаў у Беларусі» Анжаліку Боры засудзілі да штрафу ў 1.400.000 рублёў за арганізацыю ў Гародні канцэрту вядомага польскага гурту Lombard.

Паводле адміністрацыйнага пратакола, складзенага супрацоўнікамі гарадзенскай міліцыі, Анжаліку Борыс абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства - канцэрце знакамітага польскага гурта Lombard, які адбыўся ў Гародні 2 траўня, паведамляе “Радыё Рацыя”.

Анжаліка Борыс і прадстаўнікі Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гародні неаднойчы звярталіся да мясцовых уладаў з прапановай прадаставіць памяшканне для правядзення канцэрта Lombard, які наведаў горад у Сусветны дзень палякаў, якія жывуць па-за межамі сваёй краіны. Аднак чынавенства, спаслаўшыся на адсутнасць памяшканняў, адмовіла ў залі. У выніку канцэрт адбыўся на тэрыторыі прыватнай фірмы “Форт”, якая дала дазвол на правядзенне мерапрыемства.

Анжаліка Борыс лічыць, што дзеянні ўладаў нічога, акрамя здзіўлення і непаразумення, не выклікаюць, і звязвае захады супраць сябе з той сітуацыяй, якая на сённяшні дзень існуе ў краіне.

Днямі “за актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве” - канцэрце гурта Lombard у Гародні суд Ленінскага раёна прызначыў штрафы буйных памераў кіраўніку абласной суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юрыю Істоміну і Віктару Сазонаву, намесніку старшыні партыі "Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках