9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дакладчык ПАРЕ заклікае ўлады Беларусі не прымаць новы закон аб СМІ

Дакладчык Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы па Беларусі Андрэа Рыгоні звярнуўся да беларускіх уладаў з просьбай прыпыніць разгляд закона аб СМІ.

«Праект закона аб сродках масавай інфармацыі выклікае ў мяне сур'ёзныя турботы. Я заклікаю беларускія ўлады прыпыніць наступны разгляд гэтага законапраекта і ўвядзенне яго ў дзеянне», - цытуе заяву Рыгоні РИА "Новости".

"Уступіўшы ў сілу, праект закона аб сродках масавай інфармацыі яшчэ больш абмяжуе свабоду інфармацыі ў Беларусі - асабліва ў адносінах электронных СМІ, а таксама пашырыць магчымасці органаў улады ўмешвацца ў дзейнасць сродкаў масавай інфармацыі, што ідзе насуперак з еўрапейскімі стандартамі. Больш таго, яшчэ да ўступа ў сілу новы законапраект будзе мець негатыўнае ўздзеянне ў выглядзе самацэнзуры сродкаў масавай інфармацыі. З улікам будучых «парламенцкіх» выбараў, гэта тым больш з'яўляецца прычынай клопатаў", - лічыць прадстаўнік ПАРЕ.

"Я заклікаю беларускія ўлады прыпыніць наступны разгляд гэтага праекту і ўвядзенне яго ў дзеянне. Перш чым працягнуць гэта працэс, варта правесці шырокія і канструктыўныя кансультацыі з беларускімі праваабарончымі арганізацыямі і грамадзянскім грамадствам, уключаючы, зразумела, прадстаўнікоў незалежных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама адпаведныя міжнародныя арганізацыі, такія як Рада Еўропы. Гэта будзе для беларускіх уладаў выдатнай магчымасцю даказаць шчырасць імкнення зблізіцца з Еўропай", - заявіў Рыгоні.

Нагадаем, законапраект аб СМІ быў прыняты беларускім «парламентам» у рэкордна кароткія тэрміны. 17 чэрвеня ніжняя «палата» прыняла яго ў першым чытанні, 24 чэрвеня — у другім; 28 чэрвеня законапраект быў ухвалены верхняй «палатай». Зараз дакумент павінен падпісаць Лукашэнка. Новы закон уступіць у сілу праз шэсць месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання.

У выпадку прыняцця гэтага дакумента ў цяперашняй рэдакцыі па незалежных сродках масавай інфармацыі будзе нанесены непапраўны ўдар, лічаць у Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ).

Найбольшыя турбота ў незалежнай журналісцкай супольнасці выклікае той факт, што ўлады змогуць блакаваць усе інтэрнэт-СМІ, не зарэгістраваныя ў Беларусі ў якасці сродку масавай інфармацыі.

Паводле праекту закона аб СМІ, пералік парушэнняў, за якія можна вынесці папярэджанне ў адрас рэдакцый, размыты і неабмежаваны, а прыпыніць выданне друкаванага СМІ можна нават за адно папярэджанне. Пры гэтым выносіць папярэджанні зможа суддзя, пракурор або чыноўнік любога райцэнтра.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках