10 траўня 2024, Пятніца, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску забаранілі пікеты салідарнасці з палітвязнем Казуліным

2

Улады Менска забаранілі правядзенне пікетаў салідарнасці з палітзняволеным экс-кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Казуліным.

Як паведаміў БелаПАН адзін з заяўнікоў сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Сяргей Марцэлеў, у афіцыйным лісце Мінгарвыканкама адмова ў правядзенні пікетаў ніяк не матывуецца. "У адказе паказана толькі тое, што пікет не дазволены. На якой падставе, чаму ён не дазволены — не паказана", — сказаў С.Марцэлеў.

Пікеты салідарнасці з палітвязнем Аляксандрам Казуліным актывісты партыі планавалі правесці 6—7 ліпеня ля пляцоўкі насупраць цырка шапіто па вуліцы Арлоўская, прымеркаваўшы іх да другіх угодак судовага працэсу над палітыкам.

Варта адзначыць, што пляцоўка насупраць цырка шапіто па вуліцы Арлоўская ўваходзіць у спіс месцаў, дзе дазволенае правядзенне масавых акцый.

Нагадаем, 13 ліпеня 2006 года суд прысудзіў экс-кандыдата ў прэзідэнты А.Казуліна да 5,5 год пазбаўлення волі за арганізацыю масавай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Пакаранне палітык адбывае ў віцебскай выпраўленчай калоніі агульнага рэжыму "Віцьба-3". Еўразвяз, ЗША і шэраг міжнародных праваабарончых арганізацый, у тым ліку "Міжнародная амністыя" прызналі А.Казуліна палітзняволеным і патрабуюць ягонага вызвалення.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках