9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вяртанне да ўраўнілаўкі

11

22 ліпеня газета "Савецкая Беларусь" апублікавала дэкрэт Аляксандра Лукашэнкі №15 ад 17 ліпеня 2008 года "аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі".

З 1 верасня 2008 года сярэдняя школа вяртаецца да савецкіх стандартаў: 11-гадовая адукацыя, шасцідзённы школьны тыдзень (складаецца з пяцідзённага вучэбнага тыдня плюс адзін дзень для правядзення з навучэнцамі спартова-масавых, фізкультурна-аздараўляльных, іншых выхаваўчых мерапрыемстваў, арганізацыі працоўнага навучання, у тым ліку вучэбных заняткаў на вучэбна-вытворчых аб'ектах).

У агульнаадукацыйных установах могуць праводзіцца факультатыўныя заняткі натуральна-матэматычнай, гуманітарнай, грамадазнаўчай, экалагічнай, вайскова-патрыятычнай, музычнай, харэаграфічнай, мастацкай, тэатральнай, спартовай і іншай скіраванасці.

Факультатыўныя заняткі, як правіла, праводзяцца перад пачаткам альбо па сканчэнні ўрокаў.

На I , II і III прыступках агульнай сярэдняй адукацыі могуць стварацца спецыялізаваныя спартовыя класы.

Чыноўнікі не могуць нацешыцца: дзецям вярнулі роўныя магчымасці! Але пытанне ў такім разе найлагічней было б ставіць у іншай плоскасці: гэта роўныя магчымасці ці ўраўнілаўка? Паняцці няхай і вельмі падобныя па гучанні, але відавочна адрозныя па сутнасці.

Прэзідэнцкі дэкрэт camarade.biz каментуе сакратар Цэнтральнага Камітэта Партыі камуністаў Беларускай Алена Скрыган:

-- Дэкрэт, які бярэ моц з 1 верасня ўжо 2008 года, ліквідуе ўсе класы з паглыбленым вывучэннем прадметаў. Гэта значыць, што школьнікі, якія хацелі вывучаць той ці іншы прадмет глыбей, страчваюць такую магчымасць. Што мяне асабліва ўразіла: на першай, другі, трэцяй прыступках адукацыі захоўваюцца класы з паглыбленым спартовым ухілам. Спорт кладзецца ў аснову, ставіцца вышэй за матэматыку, літаратуру, мовы… Безумоўна, беларусы павінны расці здаровай нацыяй, але ці такім коштам?..

Чыноўнікі ў каментарах падобныя голас у голас: дэкрэт стварае роўныя ўмовы для атрымання адукацыі. Раней давалі дзецям атрымліваць адукацыю ў класах з паглыбленым вывучэннем прадметаў. Цяпер "ствараюць" роўныя ўмовы. Але якім чынам? - проста ўзялі ды панізілі планку адукацыі, падагналі ўсіх пад адзін капыл. Але ж патрэба ў адукацыі застаецца. Калі школьнік ужо вызначыўся са сваёй будучай прафесіяй, гэта значыць, што аднаму ці некалькім прадметам дзіця будзе надаваць найпершую ўвагу, будзе вывучаць іх не павярхоўна, а паглыблена. Адгэтуль робім выснову, што рэпетытарства забуяе.

Вядома, застаюцца факультатыўныя заняткі – ПЕРАД і ПАСЛЯ урокаў. Але як праводзяцца ў нас факультатыўныя заняткі - усім вядома. Таму выйсце адно: наймаць рэпетытара. І плаціць.

Я не думаю, што захаванне паглыбленых спартовых заняткаў і скасаванне класаў з паглыбленым вывучэннем іншых прадметаў - гэтае слушнае рашэнне. Асабліва з гледзішча будучыні краіны.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках