9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі: «Я прашу, каб мяне адпусцілі!»

12

Вядома, што некаторы час таму першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Анатоль Рубінаў перанёс складаную аперацыю на сэрцы. Аднак аперыраваўся высокапастаўлены чыноўнік не ў Беларусі, а ў Расіі. Чаму?

На гэтае пытанне "Народная воля" папрасіла адказаць самого чыноўніка.

"Справа не ў тым, што я не давяраю беларускім медыкам, — сказаў Рубінаў. — У нас вельмі добрыя ўрачы. Мне рабілі аперацыю не проста на сэрцы, але і адначасова на нырцы. А ў гэты час якраз у кардыялагічным цэнтры рамонт быў, і ўмоў для такой аперацыі, якая патрабуе нашмат болей часу, тут не было. Зараз яны ёсць. Таму сёння я б нікуды не з'язджаў".

У красавіку гэтага года Анатолю Рубінаву споўнілася 69 гадоў. Некаторыя кажуць, што акадэмік Рубінаў ужо даўно на добры лад павінен быў бы сысці са сваёй пасады — саступіць дарогу маладым і амбіцыёзным чыноўнікам.

Анатоль Мікалаевіч кажа, што яго не крыўдзяць падобныя выказванні.

"Мяне гэта не толькі не крыўдзіць, я прашу, каб мяне адпусцілі! — сказаў ён "Народнай волі". — Аднак пакуль лічыцца, што патрэбны, напэўна. Буду патрэбны — буду працаваць. Не буду — сыду. У мяне, ведаеце, кар'ерных памкненняў, нейкіх планаў на высокую кар'еру няма — уся мая кар'ера ўжо ззаду (я маю на ўвазе ў першую чаргу навуковую дзейнасць). І там, калі я патрэбны, я, канешне, яшчэ папрацую. Калі не, альбо трэба насамрэч маладым дарогу саступіць — ніякіх пытанняў. У мяне шмат захапленняў, і я зусім не буду пакутаваць, нават калі не буду працаваць. Я захапляюся і літаратурай, і фатаграфіяй, і музыкай, і іншым. Таму ў гэтым сэнсе ў мяне ніякіх праблем няма..."

Дарэчы, спадар Рубінаў не стаў удакладняць, колькі разоў ён прасіўся ў адстаўку...

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках