9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бандытскія метады: У хаце актывісткі апазыцыі пабілі шыбы

Актывістка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ірына Вештарт ўпэўнена, што гэта рабілася некім мэтанакіравана.

Жанчына распавяла “Радыё Свабода”, што сёньня прыкладна а палове на другую яна прачнулая ад звону шкла. У шыбы, паводле словаў Ірыны Вештарт, патрапілі два невялікія камяні. Гаспадыня кватэры ўпэўнена, што гэта рабілася некім мэтанакіравана, паколькі яе кватэра знаходзіцца на трэцім паверху дзевяціпавярховага дома й выпадкова сярод ночы туды ніхто камянёў ня кідае.

23 ліпеня невядомыя сапсавалі Ірыны Вештарт замок у дзьвярах, а днём раней - размалявалі чорнай фарбай уваходныя дзьверы. Спадарыня Вештард лічыць, што яе хочуць запалохаць, каб яна адмовілася ад удзелу ў "выбарчай кампаніі".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках