9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніка камітэта Дзярждумы РФ Затуліна не пусцілі ва Украіну

9

Старшыня камітэта Дзярждумы па справах СНД Канстанцін Затулін быў затрыманы ў аэрапорце Сімферопаля.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў паказалі Затуліну дакумент аб забароне ўезду ва Украіну і пакінулі адпаведную пазнаку ў пашпарце. Паведамляецца, што Затулін разам з групай дэпутатаў прыляцеў ва Украіну на тэнісны турнір "Вялікі капялюш".

Упершыню Канстанціну Затуліну забаранілі ўезд ва Украіну ў чэрвені 2006 года. Украінскія ўлады патлумачылі гэта тым, што дзейнасць расейскага парламентарыя замахваецца на тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. Як паведамлялі ўкраінскія СМІ, Затулін удзельнічаў у акцыях пратэсту супраць правядзення ў Крыме вучэнняў з удзелам вайскоўцаў краін НАТА. З аналагічных прычынаў уезд ва Украіну быў забаронены лідэру еўразійскага руху Аляксандру Дугіну, перадае тэлеканал НТВ. У 2007 годзе Украіна адмяніла "чорныя спісы" для расейцаў. Да гэтага ў Затуліна паспеў скончыцца тэрмін дзеяння забароны.

У 2008 годзе персонай нон-грата ва Украіне быў абвешчаны мэр Масквы Юры Лужкоў, які дапусціў заўвагі пра неабходнасць перагляду прыналежнасці Севастопаля Украіне. У траўні Служба бяспекі Украіны вынесла Затуліну папярэджанне за аналагічныя выказванні, папярэдзіўшы, што і яму можа быць зноў зачынены ўезд ва Украіну.

З 14 па 26 ліпеня ў Крыме ладзяцца сумесныя вучэнні ўзброеных сілаў Украіны і краін НАТА "Сі Брыз 2008", якія суправаджаюцца шматлікімі акцыямі пратэсту.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках