28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязня Сяргея Парсюкевіча перавялі ў Менск

Учора актывіст прадпрымальніцкага руху з Віцебску Сяргей Парсюкевіч, асуджаны да 2,5 год, быў пераведзены са Шклоўскай калоніі ў Менскую.

Нагадаем, што суд Маскоўскага раёна Менска прысудзіў Сяргея Парсюкевіча да 2,5 год калоніі агульнага рэжыму. Віцебскі прадпрымальнік быў арыштаваны ў Менску 4 сакавіка нібыта за «гвалтоўныя дзеянні супраць супрацоўніка міліцыі». Справа ў тым, што незадоўга да гэтага Парсюкевіч быў падвергнуты арышту за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў у Менску і прысуджаны да 15 сутак арышту, які прадпрымальнік правёў у спецпрыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна. Па сведчанні Парсюкевіча, 21 студзеня ён быў жорстка збіты супрацоўнікам спецпрыёмніка. Пазней гэты міліцыянт і сам абвінаваціў Сяргея Парсюкевіча ў тым, што арыштант яго збіў.

-- У пачатку жніўня мне была прызначаная сустрэча з Сяргеем і вось зараз я даведваюся, што мужа перавялі ў Менск, – распавяла карэспандэнту «Народнай волі» жонка асуджанага. – А гэта значыць, што спатканне анулюецца і ў лепшым выпадку мы сустрэнемся толькі ў верасні. Чуткі аб пераводзе Сяргея хадзілі даўно, паколькі, як былы супрацоўнік МУС, ён мае такое права. Але агульнавядома, што Менскую калонію расфарміроўваюць, а зняволеных адгэтуль размяркоўваюць па іншых «зонах». Так што не выключаю, што доўга ён і тут не затрымаецца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках