9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь адзначыла Дзень Незалежнасьці (Фота)

11
Беларусь адзначыла Дзень Незалежнасьці (Фота)

Беларусы адзначылі 18-ю гадавіну прыняцьця Вярхоўным Саветам БССР Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце.

Гэты дзень быў абвешчаны Днём Незалежнасці Беларусі. Сьвяточныя акцыі адбыліся па ўсей краіне. Нацыянальныя сьцягі з'явіліся ў Менску і іншых гарадах Беларусі.

Актывісты грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” вывешвалі нацыянальныя бел-чырвона-белыя сьцягі ня толькі ў Менску, але і ў абласных цэнтрах - у Берасці, Віцебску, Магілёве і Горадні.

У беларускай сталіцы 27 ліпеня адбылася адна з самых масавых акцый такога кшталту. 18 нацыянальных штандараў былі вывешаны актывістамі “Маладога Фронта” на праспэкце Незалежнасьці.

Актывісты грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” вывешвалі сьцягі на слупах, чыгуначных мастах, бігбордах, жылых будынках. Амаль заўсёды гэта адбывалася на вачах мінакоў ці кіроўцаў аўтамабіляў, якія выказвалі сваю падтрымку актывістам кампаніі. Бел-чырвона-белыя сьцягі убачылі жыхары мікрараёнаў Курасоўшчына, Малінаўка, Серабранка, Паўднёвы Захад, Зялёны Луг. Нацыянальныя колеры таксама ўпрыгожылі амаль усе выезды з гораду.

26 ліпеня, напярэдадні Дня Незалежнасьці, арганізацыя "Моладзь БНФ" віншавала менчукоў са сьвятам. Маладыя людзі сабраліся апоўдні ў раёне плошчы Перамогі і прайшлі па праспэкце Незалежнасьці да будынку цырка, а потым назад да плошчы Якуба Коласа.

Нагадаем, афіцыйныя ўлады адмянілі свята пасля рэферэндума 1996 года, на якім Аляксандр Лукашэнка атрымаў неабмежаваныя паўнамоцтвы. Дзень Незалежнасці пачалі адзначаць у Дзень вызвалення Менска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 3 ліпеня. Дэмакратычная грамадзкасць, як і раней, адзначае Дзень Незалежнасці менавіта 27 ліпеня.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках