9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кампутар кіраўніка Хельсінкскага камітэта вывучае КДБ

1

Тры месяцы таму супрацоўнікі беларускай мытні канфіскавалі ў старшыні Беларускага Хельсінкскага камітэта Алега Гулака ноўтбук, з якім той вяртаўся на радзіму. Сёння мытня адмаўляецца вяртаць маёмасць праваабаронцу.

- Гэта ўсё адбывалася 1 мая на мытні «Варшаўскі мост», - распавёў Алег Гулак «Беларускаму партызану». -- Спачатку больш за гадзіну мой ноўтбук правяралі, а потым яго проста выключылі. Ніякіх сакрэтных звестак у маім ноўтбуку не было, чаму яго канфіскавалі - незразумела. Натуральна, ён неабходны мне для працы: там былі важныя для мяне дакументы, праграмы. Аднак мытнікі вяртаць тэхніку не спяшаюцца: кажуць, звяртайцеся ў КДБ.

У Камітэт дзяржбяспекі я не пакуль не звяртаўся -- чэкісты жа ў мяне нічога не адбіралі. Але з ДМК пішуць, што я павінен звяртацца менавіта туды. Думаю, у бліжэйшы час я ўсёткі накірую туды пісьмовы запыт…

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках