9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны былы лідэр «Белага легіёну» Сяржук Чыслаў

3

Сяржук Чыслаў арыштаваны 7-га ліпеня і зараз знаходзіцца ў ізалятары на вуліцы Акрэсьціна.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла маці актывіста Галіна Чыслава, якая спаслалася на адваката сына і супрацоўнікаў КДБ, якія 8-га ліпеня правялі ператрус на яе лецішчы пад Менскам.

Таксама супрацоўнікі КДБ правялі ператрус на кватэры яе дачкі Натальлі і забралі пусты пакет ад сока ды паўпустую бляшанку з лакам.

“Яны шукалі выбухоўку і казалі, што зараз сын за ўсё адкажа, маўляў, ён шмат чаго нарабіў. Але Сяргей ня мог нічога зрабіць супроць людзей, ён чалавек веруючы”, – кажа Галіна Чыслава.

Паводле яе словаў, больш за год таму Сяргей Чыслаў зьехаў у Маскву, дзе займаўся бізнэсам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках