9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На 9,3% падаражэў газ

У Беларусі на 9,3% павялічаныя кошты на прыродны газ для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Такое рашэнне зацверджанае пастановай Міністэрства эканомікі ад 24 ліпеня 2008 года № 154.

З 1 жнівеня кошт газу для ўказаных спажыўцоў складзе $158,67 за тысячу кубаметраў (без ПДК) супраць $145,18, паведамляе АФН.

Неабходнасць перагляду коштаў на прыродны газ паўстала ў сувязі з падаражэннем кошту набыцця прыроднага газу ў Расейскай Федэрацыі, паведамляе прэс-служба Міністэрства эканомікі.

Кошт імпартуемага Беларуссю расейскага газу ў другім квартале 2008 года падаражэў на 7,6% і склаў $128 за тысячу кубаметраў супраць $119 у першым квартале.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках