Не варушыцеся, за вамі сочаць
1- 13.08.2008, 10:49
Артыкул з такім назовам выйшаў ў газеце «Кур'ер з Віцебску». Нагодай для яго стаў дакумент, які апісвае дзейнасць апазыцыянераў Віцебскай вобласці, за подпісам кіраўніка ўпраўлення ідэалагічнай працы аблвыканкаму.
Па словах аўтара артыкула, журналіста Сяржука Буткевіча, копію афіцыйнага дакумента «Інфармацыя аб апазыцыйных структурах Віцебскай вобласці» яму перадаў адзін з службоўцаў аблвыканкаму. Да канца пакуль незразумела, хто ініцыятар і складальнік гэтай справаздачы - ворганы дзяржбяспекі або непасрэдна кіраўнік упраўлення ідэялягічнай працы Віцебскага аблвыканкамуМіхаіл Кузьміч, але падпісаная ім папера, як лічыць Сяржук Буткевіч, "даказвае, што дзяржава пільна назірае за ўсімі, хто мае апазыцыйныя погляды альбо патэнцыйна можа апынуцца нязгодным з палітыкай уладаў".
Артыкул Сяржука Буткевіча стаў сапраўднай сенсацыяй, а ў рэдактара «Кур'ера з Віцебску» Уладзіміра Базана пачаліся непрыемнасці. Яго сталі выклікаць то ў КДБ, то ў АБЭЗ, то ў дэпартамент падатковых расследаванняў, перадае «Нямецкая хваля».
Распаўсюджвальніка газеты Барыса Хамайду затрымалі працаўнікі правапарадку. На яго быў складзеным пратакол "за продаж недзяржаўных друкаваных выданняў у неўсталяваным месцы". "Як следства - штраф, але я свае штрафы не лічу, лягчэй суткі падлічыць, якія я адсядзеў", - распавядае апазыцыянер.
Фармулёўка «у неўсталяваным месцы» фактычна прыраўноўвае друкаваную прадукцыю да піражкоў, бо вядома, што ў Віцебску, як і ва ўсёй краіне, усталяваных месцаў для продажу недзяржаўнай прэсы няма. Але неўзабаве аб гэтым няма чаго будзе і гаворку весткі, лічыць Уладзімір Базан: "Пакуль новы закон аб СМІ яшчэ не ўступіў у сілу, недзяржаўныя і незарэгістраваныя друкаваныя выданні выходзіць яшчэ як-неяк могуць, але завеса зацягваецца, і канец ужо наблізіўся".