Падпісанне дамовы Расея-Еўразвяз пад пагрозай зрыву
- 13.08.2008, 14:54
Еўрапейскаму Звязу патрэбна вызначыць, ці варта працягваць збліжэнне з Расеяй, заявіў у сераду міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Дэвід Мілібэнд.
Ён адзначыў, што Еўразвяз, верагодна, абгаворыць пытанне аб адносінах з Расеяй падчас сустрэчы міністраў замежных спраў ЕЗ 5 і 6 верасня ў Францыі.
Д.Мілібэнд лічыць, што на гэтай сустрэчы неабходна будзе вырашыць, ці трэба працягваць працу над дамовай аб стратэгічным партнёрстве і супрацоўніцтве (СПС) з Расеяй, перадае «Інтэрфакс».
Кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі, які прыехаў у Брусэль на сустрэчу са сваімі калегамі з ЕЗ, падкрэсліў, што вайсковыя дзеянні Расеі супраць Грузіі "шматлікіх шакавалі".
Кажучы аб канфлікце ў Паўднёвай Асеціі, міністр замежных спраў Фінляндыі Аляксандэр Стубб, які займае ў цяперашні час пост старшыні АБСЕ, са свайго боку, выказаў упэўненасць, што ў цяперашні час галоўная задача ЕЗ - забеспячэнне міру ў зоне канфлікту.
"Калі мы пачынаем думаць аб міратворчай дзейнасці, на мой погляд, трэба адводзіць цэнтральную ролю ЕЗ", - сказаў ён.