Лявон Баршчэўскі: «Казулін на волі, але палітзьняволеныя застаюцца»
4- 16.08.2008, 16:19
Вызвалены экс-кандыдат у прэзыдэнты Аляксандр Казулін. Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі станоўча ацэньвае факт вызваленьня палітыка.
"У любым выпадку я вельмі станоўча ацэньваю тое, што Аляксадр Казулін апынуўся на волі. Гэта станоўчы вынік. Безумоўна, адыграла тут сваю ролю і выбарчая кампанія. Хаця было б лепш, каб выпусьцілі ўсіх палітзьняволенных: за кратамі застаюцца асуджаныя пасьля мітынгу прадпрымальнікаў Андрэй Кім і Сяргей Парсюкевіч, а таксама зьняволены па сумнеўных прычынах Антон Кішкурна.
Якія намеры ўладаў, прадметам якога гандлю стаў Аляксандр Казулін зараз казаць цяжка. Магу дакладна сьцьвярджаць, што Партыя БНФ ня зробіцца прадметам ніякага гандлю".