Беларускія вайскоўцы рыхтуюць адказ амерыканскай СРА
21- 21.08.2008, 16:44
Беларускія вайскоўцы вельмі негатыўна ставяцца да размяшчэння амерыканскай СРА на тэрыторыі Польшчы і маюць намер распачаць адпаведныя меры.
Аб гэтым заявіў 21 жніўня міністр абароны генерал-палкоўнік Леанід Мальцаў, паведамляе з Ерэвана РИА «Новости».
"Гэта вельмі небяспечны прэцэдэнт, з майго пункту гледжання. Цяпер тыя, хто размяшчае гэтую зброю, пераступаюць небяспечную рысу. Да чаго прыводзіць падобная "накачка мускулаў", паказала Паўднёвая Асеція", — заявіў Л.Мальцаў на прэс-канферэнцыі.
Наступствы размяшчэння ў Польшчы элементаў сістэмы СРА ЗША могуць самыя непрадказальныя, адзначыў Л.Мальцев.
"У нас мірны атам, маю на ўвазе Чарнобыльскую АЭС, так ірванула пад бокам, што тры краіны — Расея, Украіна і Беларусь — велізарнымі высілкамі ліквідавалі наступствы Чарнобыльскай АЭС. А тут, паміж тым, нямірны атам", — заявіў міністр абароны Беларусі.