9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іранскую акторку не выпускаюць з краіны пасля ролі ў галівудскім фільме

2

Улады Ірана забаранілі акторцы Голшыфтэ Фарахані пакідаць краіну пасля таго, як яна сыграла ў галівудскім фільме Рыдлі Скота Body of Lies (Сукупнасць хлусні).

Аб забароне акторка даведалася толькі ў аэрапарту, адкуль яна збіралася ізноў паляцець у ЗША для падпісання новага кантракту з Галівудам, паведамляе іранскае інфармагенцтва IRNA.

Улады Ірана абурыла тое, што акторка прыняла ўдзел у здымках фільма Body of Lies, у якім расказаная гісторыя агента ЦРУ, які сачыў за адным з лідэраў Аль Каеды.

Акрамя таго, іранскім акцёрам неабходна атрымліваць папярэдні дазвол у міністэрстве культуры краіны для здымак у замежных карцінах. Фарахані жа такі дазвол не атрымала.

25-гадовая Фарахані стала першай жыхаркай ісламскай рэспублікі, якая сыграла ў карціне амерыканскай кінастудыі. Разам з ёй у фільме таксама ўдзельнічаюць такія зоркі, як Леанарда дзі Капрыа і Рассэл Кроў. Прэм'ера фільма Body of Lies вызначаная на кастрычнік гэтага года.

Голшыфтэ Фарахані з'яўляецца адной з самых папулярных акторак у ісламскай рэспубліцы. У 2006 годзе за ролю ў фільме Паўмесяц іранца Бахмана Гобадзі яна была ганараваная прэміі Залатая ракушка на міжнародным кінафестывалі ў Сан-Себасцьяне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках