У Пінску прайшлі ператрусы ў кватэрах моладзевых актывістаў
- 21.08.2008, 17:00
У Пінску супрацоўнікі крымінальнага вышуку правялі ператрусы ў кватэрах моладзевых актывістаў Вадзіма Макеева і Зміцера Бадзевіча.
Самі маладыя людзі ўжо больш за год навучаюцца за межамі Беларусі. Таму, фактычна, ператрусы праходзілі ў кватэрах іх бацькоў.
Міліцыянты паказалі пастановы пракурора на ператрус, аднак бацькі з-за шоку не запомнілі прозвішчаў міліцыянтаў і падставаў для правядзення следчых дзеянняў, паведамляе «Еўрарадыё».