27 красавiка 2024, Субота, 7:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Комсомольская правда»: Беразоўскі перыядычна гасцюе ў Лукашэнкі

1

Гнаны алігарх Барыс Беразоўскі пабываў у Беларусі нават не аднойчы, а двойчы за апошні месяц, піша расейская газета «Комсомольская правда».

Прынамсі, зазначае выданне, так сцвярджае брат зняволенага ў беларускай турме амэрыканца Эмануіла Зельцэра. Зняволены амэрыканец – вядомы адвакат, кампаньён загінулага грузінскага апазыцыянера Патаркацішвілі і былы паплечнік гнанага расейскага алігарха Беразоўскага – прыбыў у Беларусь напрыканцы зімы.

Як толькі ён спусціўся з трапу самалёта (у брытанскай прэсе Беразоўскі сцвярджае, што самалёт гэты прыналежыць яму), Зельцэра арыштавала беларускае КДБ. З тых часоў ён сядзіць за кратамі.

11 жніўня суд прызнаў яго віноўным у камерцыйным шпіянажы – Зельцер атрымаў тры гады.

Працэс над Зельцэрам быў закрытым, нават прысуд абвяшчаўся без прэсы.

Але ўсё ж інфармацыя пратачылася. Па чутках, з-за Эмануіла Зельцэра ў Менск пачасціўся Барыс Беразоўскі. Алігарх быў сведкам на працэсе і нават нанес візіт зняволенаму ў камеры.

- 10 дзён таму да яго ў турму прыходзіў Беразоўскі. Асабіста. Ён патрабаваў ад брата, каб той скасаваў усе свае паказанні на судзе. І каб прызнаў віну, - цытуе Марка Зельцэра, брата зняволенага, радыё «Воля».

Па інфармацыі брата Зельцэра, Беразоўскі таксама быў сведкам на судзе, для чаго і прыязджаў у Менск на пачатку жніўня.

У Беларусі справа Зельцэра засакрэчаная. Ні МУС, ні КДБ, ні суд, дзе ішоў працэс, інфармацыю аб візіце Беразоўскага не пацвярджаюць і не аспрэчваюць. Бо калі б візіт БАБа пацвердзіўся афіцыйна, беларускім сілавікам прыйшлося бы апраўдвацца перад саюзнікамі – у Расеі Беразоўскі пададзены ў вышук, піша «Комсомольская правда».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках