9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гарадзенскай вобласці ў траціне акруг «выбары» будуць безальтэрнатыўнымі

3

У чатырох з трынаццаці выбарчых акруг у Гарадзенскай вобласці выбары ў «палату прадстаўнікоў» пройдуць толькі з адным кандыдатам.

Прадстаўнікам адзінага выбарчага спісу Аб'яднаных дэмакратычных сіл Зміцеру Кухлею (сябра зарэгістраванага ў Чэхіі «Маладога фронту») і Паўлу Станеўскаму (ПКБ) 28 жніўня адмоўлена ў рэгістрацыі ў Мастоўскай 56-й і Шчучынскай 60-й акругах адпаведна. Афіцыйная прычына адмовы: больш за 15% подпісаў выбаршчыкаў прызнаныя несапраўднымі. Абодва прадстаўнікі АДС будуць падаваць скаргі ў Цэнтральную выбарчую камісію.

У Шчучынскай акрузе кандыдатам стала Марыя Бірукова — намеснік старшыні Гарадзенскага аблвыканкама, у Мастоўскай — іншы ягоны намеснік Васіль Сцяпура.

У Ваўкавыскай акрузе № 48 і Наваградскай № 57 дакументы на рэгістрацыю падалі толькі па адным прэтэндэнце. У першай прадстаўнік АДС адмовіўся ад збору подпісаў, у другой — кіраўнік абласной арганізацыі АДС Юрый Істомін быў затрыманы міліцыяй і не змог запэўніць подпісы і своечасова здаць іх у камісію.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках