26 красавiка 2024, Пятніца, 20:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пакуль Казулін у турме, Ляўковіч паспяшаўся заняць яго месца (Відэа)

41
Пакуль Казулін у турме, Ляўковіч паспяшаўся заняць яго месца (Відэа)

Заклік “Свабоду Казуліну!” стаіць сення на парадку дня як у Беларусі, так і ва ўсім свеце, але сябры палітвязня па партыі зразумелі гэты заклік па-свойму і вызвалілі Аляксандра Казуліна з пасады лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

3 жніўня ў Менску праходзіў пазачарговы з’езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). У парадку дня стала пытанне аб змене кіраўніцтва партыі. На яго фоне асноўнае пытанне з’езду – вылучэнне ад партыі кандыдатаў у дэпутаты – фактычна сышло на другі план.

Скандал ў БСДП разгарэўся ўжо ў лютым, калі знаходзячыся ў зняволенні старшыня партыі Аляксандр Казулін нібыта заклікаў змяніць кіраўніцтва. Тады ў сваім лісце экс-кандыдат у прэзідэнты канстатаваў, што БСДП, атрымаўшая пасля выбараў 2006 года “найбольшую папулярнасць” і выйшаўшая “у лік вядучых апазіцыйных палітычных сіл краіны”, страчвае аўтарытэт. Прычына – барацьба самалюбства, мелкіх амбіцый за міфічную ўладу ў узкім коле людзей, здавалася б аднадумцаў”.

Крыху пазней Аляксандр Казулін, адпушчаны з калоніі на пахаванне жонкі, сустрэўся з кіраўніцтвам партыі. Але, мяркуючы па ўсім, унутрыпартыйныя праблемы вырашыць не атрымалася.

26 лютага, адказваючы на пытанні слухачоў “Радые Свабода”, Аляксандр Казулін крытыкаваў сітуацыю ў партыі.

-- Калі лідэр партыі сядзіць у турме, то намеснікам наўрад ці трэба займацца вырашэннем асабовых пытанняў, -- заявіў тады Казулін, адказваючы на пытанні аб знікненні партыі з актыўнага палітычнага жыцця. – Я не хачу назваць гэта здрадай, але гэта вельмі падобна менавіта на здраду.

У той жа час да расколу, справа, відаць, тады не дайшла. Але, як паведамляе газета «Салідарнасць», сення ў партыі сутыкнуліся дзве моцы: з аднаго боку, першы намеснік старшыні Анатоль Ляўковіч, намеснік старшыні партыі Анатоль Сідарэвіч ды Іван Анташкевіч, з другога – сябры новай фракцыі Вольга Казуліна, Ігар Рынкевіч, Віктар Крываль, Алег Волчак.

Адзін з заснавальнікаў фракцыі, Ігар Рынкевіч, у інтэрв’ю газеце “Салідарнасць” адзначаў, што “ з цягам часу ў Анатоля Ляўковіча ўзялі верх амбіцыі на адзінаасобнае лідэрства. А разам з гэтым узялі верх метады інтрыг, закулісная барацьба”.

Выступаючы на з’ездзе, Анатоль Ляўковіч абрушыўся з крытыкай на фракцыю партыі “За унутрыпартыйную дэмакратыю” і яе актывістаў – Вольгу Казуліну, Алега Волчака, Ігара Рынкевіча. Пры гэтым Ляўковіч, па словах прысутных на з’ездзе, дазволіў сабе выпады ў адрас па-ранейшаму знаходзячымуся ў зняволенні Аляксандра Казуліна, адзначыў, што многімі ў свеце Казулін “успрымаецца як экстрыміст”.

Пытанне аб выбарах новага старшыні партыі ўнеслі ў парадак дня з’езду. Было выдвінута дзве кандыдатуры – экс-кандыдат у прэзідэнты, зняволены і дзейны старшыня партыі Аляксандр Казулін і першы намеснік старшыні партыі Анатоль Ляўковіч.

Гродзенская арганізацыя БСДП прапанавала выбраць на пост старшыні, мусіць у якасці кампраміснага рашэння, Мячэслава Грыба, але той узяў самаадвод.

У свой час менавіта Анатоль Ляўковіч дапамог Аляксандру Казуліну стаць старшыней БСДП. Зараз той жа Ляўковіч дапамог Казулін сысці.

За Анатоля Ляўковіча прагаласавала 54% дэлегатаў з’езду, за Аляксандра Казуліна – 22%.

Зараз у Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) новы старшыня. Акрамя гэтага, галоўнага пытання, з’езд павінен вызначыцца з кандыдатам ад партыі на “парламенцкіх выбарах”, прыняць перадвыбарчую платформу і разгледзіць змяненні ў статуце.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках