29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэракт у Кітаі перад Алімпіядай: дзесяткі загінулых і параненых (Фота, відэа)

У панядзелак раніцай на паўночным захадзе Кітая двое тэрарыстаў атакавалі ўчастак памежнай аховы ў раёне горада Кашгар у Сіньцзян-уйгурскім аўтаномным раёне КНР.

Забітыя 16 вайскоўцаў узброенай народнай паліцыі (унутраныя войскі), паранена 12 чалавек, паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на кітайскае агенцтва Xinhua.

Інцыдэнт адбыўся ў 07:55 раніцы на мясцовы час (02:55 на менскі). Два грузавікі заехалі на тэрыторыю базы, да смерці збіўшы некалькі чалавек. Кіроўцы выскачылі з салонаў і ўжылі нажы, а пасля кінулі дзве ручныя гранаты ў групу паліцыянтаў, якія рабілі ранішнюю зарадку.

Як паведаміла кітайскае агенцтва, абодва нападнікі былі схоплены.

Гэты тэракт стаў яшчэ адным у ланцугу інцыдэнтаў, якія адбыліся ў шэрагу раёнаў КНР напярэдадні адкрыцця Алімпіяды-2008.

Сіньцзян - раён на захадзе Кітая з пераважна мусульманскім насельніцтвам, там дзейнічае тэрарыстычная групоўка "Усходні Туркестан", якая выступае за аддзяленне гэтага раёна ад КНР і стварэнне ісламскай дзяржавы ў рэгіёне. Раней сепаратысты неаднойчы чынілі выбухі на аўтобусных прыпынках, у паліцэйскіх участках і адміністрацыйных установах.

Тэрытарыяльна Кашгар размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Сіньзцяна каля сутыку Узбекістана і Кыргызтана.

Нагадаем, што ў красавіку ўлады Кітая заявілі аб арышце ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне 35 чалавек, падазраваных у падрыхтоўцы да захопу закладнікаў з ліку спартоўцаў і іншых удзельнікаў Алімпійскіх гульняў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках