4 траўня 2024, Субота, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ адказаў, чаму па справе аб выбуху дапытваюць апазіцыю

6

Ва Упраўленні КДБ па Гарадзенскай вобласці былі выкліканыя Зміцер Слуцкі і лідэрка «Маладых дэмакратаў» у Горадні Аляксандра Васілевіч.

Аляксандру Васілевіч супрацоўнікі КДБ забралі 31 ліпеня непасрэдна пры сбіранні подпісаў у адным з дамоў, паведамляе сайт www.ucpb.org. У палове на сёмую ўвечары ёй затэлефанаваў на мабільны тэлефон супрацоўнік УКДБ Аляксандр Барадаўкін і сказаў, што да яе ёсць пытанні. Аляксандра Васілевіч выйшла з пад’езду, каля якога яе чакала машына КДБ, і дзеўчыну завезлі ва Упраўленне дзяржбяспекі. Там у яе знялі адбіткі пальцаў і ўзялі тлумачэнне ў сувязі з тэрактам у Менску. На сцяне ў Аляксандра Барадаўкіна, які дапытваў актывістку АГП, вісеў вымпел «Лепшы супрацоўнік КДБ».

«Лепшы супрацоўнік» у гэты ж дзень прызначыў сустрэчу на 19 гадзін Змітру Слуцкаму. Але той заявіў,што ў КДБ без позвы ён не збіраецца ісці. «Дваіх актывістаў АГП “запрасілі” ў КДБ у вечаровы час, калі ідзе сбор подпісаў. Зразумела, што выбух быў звязаны з выбарчай кампаніяй і яго наступствы таксама звязаны з выбарамі», -- мяркуе кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Юрый Істомін.

На наступны дзень, 1 жніўня, трое супрацоўнікаў міліцыі прыехалі да сябра ініцыятыўнай группы Юрыя Істоміна, кіраўніка Наваградскай раённай суполкі АГП Артура Майсяевіча. Яны таксама дапрасілі яго з нагоды тэракту і «адкаталі» пальцы. На пытанне, навошта спатрэбіліся яга адбіткі, Артуру патлумачылі: “Ну, ты ж сябр АГП”. У Артура, асабліва, цікавіліся, ці ведае ён людзей, знаёмых з выбухной справай, калі ён апошні раз быў у Менску і дзе знаходзіўся ў часе выбуху.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках