9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідэры партый не пойдуць на здзелку з Лукашэнкам

2

Прэс-служба БНФ распаўсюдзіла афіцыйную заяву намесніка старшыні партыі Вінцука Вячоркі, у якой палітык абвяргае паведамленне польскай газеты «Дзённік» аб прапанове лідэраў беларускай апазіцыі правесці «круглы стол» з удзелам Аляксандра Лукашэнкі і Леха Валенсы.

«Я не выступаў з заклікам правесці такую сустрэчу. Дэмакратычныя сілы яшчэ год таму назвалі свае ўмовы магчымых перамоваў з уладамі Беларусі, у прыватнасці: вызваленне палітычных зняволеных, спыненне палітычных рэпрэсій і ціску на незалежную прэсу. Адмовай уладаў стала хваля новых палітычных зняволеных, жорсткі разгон мірных масавых акцый і гэтак далей, - піша Вячорка. – Непрадуманыя заявы аб безумоўнай гатовасці еўрапейскіх арганізацый і краін пачаць дыялог з Лукашэнкам пераконваюць яго ў безпакаранасці і становяцца адной з прычын росту рэпрэсій».

Адзін з лідэраў БНФ лічыць, што журналіст польскай газеты вычварыў сэнс іх тэлефоннай гутаркі і вырваў словы з кантэкста дзеля пацвярджэння прыемнай для журналіста канцэпцыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках