У Менск прыбывае кіраўнік місіі назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ
1- 7.08.2008, 10:43
Кіраўнік місіі назіральнікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правох чалавека АБСЕ (БДІПЧ АБСЕ) на «парламенцкіх выбарах» у Беларусі Герт Аренс прыбывае ў Менск.
11 жніўня ён сустрэнецца з чальцамі Цэнтрвыбаркаму Беларусі, паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.
Мяркуецца, што на «парламенцкіх выбарах» у Беларусі будзе працаваць больш за 300 назіральнікаў ад АБСЕ. «Выбары» адбудуцца 28 верасня.