17 траўня 2024, Пятніца, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апошняя дыктатура Еўропы збіраецца святкаваць Дзень дэмакратыі

10

«Савет рэспублікі» «нацыянальнага сходу» падтрымаў прапанову Міжпарламенцкага саюза (МПС) аб святкаванні 15 верасня Міжнароднага дня дэмакратыі.

Ва ўпраўленні інфармацыі сакратарыяту «савета рэспублікі» адзначылі, што «Беларусь актыўна ўзаемадзейнічае з ААН і МПС, з'яўляецца ініцыятарам прыняцця некалькіх рэзалюцыяў Генасамблеі ААН, імкнецца больш поўна забяспечваць абарону дэмакратычных правоў і свабодаў сваіх грамадзянаў».

Рашэнне аб усталяванні новага свята прынятае Генеральнай асамблеяй ААН у канцы 2007 гады.

Нагадаем, што рэжым Лукашэнкі, які называюць «апошняй дыктатурай Еўропы», міжнародная супольнасць абвінавачвае ў парушэнні правоў чалавека, незахаванні прынцыпаў свабоды слова, свабоды асацыяцыяў і свабоды сходаў. На працягу 14 гадоў кіравання Аляксандра Лукашэнкі ўсе выбары, якія праходзілі ў краіне, былі прызнаныя несвабоднымі і несправядлівымі. У 1999-2000 гадах у Беларусі зніклі лідэры беларускай апазіцыі і журналіст. У датычнасці да іх знікненняў і забойстваў міжнародная супольнасць падазрае вышэйшае кіраўніцтва краіны.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках