9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска стала віцэ-місіс планеты

Беларуска Кацярына Ганага на конкурсе «Місіс планета» у Каліфорніі заняла другое месца.

Усяго ў конкурсе для замужніх прыгажунь, які адбыўся ў Каліфорніі 31 жніўня, было 34 удзельніцы з розных краінаў.

Падчас падрыхтоўкі да «Місіс планета» ім прыйшлося не толькі дэфіляваць па подыўме, але і хадзіць на ўрокі, паведамляе «КП у Беларусі».

- Вучылі, як жанчына вінная паводзіць сябе ў грамадзтве, якая ейная роля ў сям'і, - распавяла мама Каці Людміла. - Шкада, у дачкі не было часу ўсё распавесці падрабязна.

Перамога на «Місіс планета» дасталася ўкраінцы. Нагадаем, што на конкурсе «Місіс свету», які адбыўся ўлетку ў Калінінградзе, таксама перамагла прадстаўніца Ўкраіны.

На конкурсе ў Калінінградзе Кацярына Ганага заняла трэцяе месца. Гэтыя два конкурсы адрозніваюцца адно ад аднаго тым, што ў іх розныя арганізатары, розныя праграмы падрыхтоўкі, склад журы і прызы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках