9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З-за агрэсіі Расеі Еўразвяз гатовы пашырацца

2

Нядаўнія падзеі ў Грузіі ставяць у позву дня неабходнасць умацавання ўсходняга кірунку палітыкі Еўразвязу.

Аб гэтым гаворыцца ў заключнай дэклярацыі саміту ЕЗ, які завяршыўся 1 верасня ў Брусэлі.

У гэтай звязі кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў Еўразвязу заклікалі стварыць да сакавіка 2009 году праграму "Усходняе партнэрства", якая распаўсюдзіцца ў першую чаргу на Ўкраіну, Малдову і Грузію. Адначасова прынята рашэнне актывізаваць праграму "Чарнаморскае супрацоўніцтва".

Праграма "Усходняе партнэрства" стала сумеснай ініцыятывай Польшчы і Швецыі, якую яны высунулі ў траўні гэтага году. Ейная галоўная мэта - развіццё кантактаў і збліжэнне з краінамі постсавецкай прасторы, якія афіцыйна не прызнаныя кандыдатамі ў ЕЗ, аднак могуць з цягам часу атрымаць магчымасць далучэння да супольнасці.

Такім чынам, па меркаванні Варшавы і Стакгольму, праграма Ўсходняга партнэства вінная стаць "падрыхтоўчым класам" для патэнцыйных кандыдатаў на прыём у ЕЗ. Гэтая канцэпцыя пардугледжвае ўзмацненне ўзаемадзеяння ЕЗ з такімі краінамі, як Украіна, Грузія, Азербайджан і Арменія, а таксама з Беларуссю (на тэхнічным і экспертным узроўні). Праграма вінная абапірацца на існую ў ЕЗ еўрапейскую палітыку добрасуседства. Лічыцца, што ў рамках "Усходняга партнэрства" будуць прадпрымацца крокі па адмене візавых бар'ераў і стварэнню зоны свабоднага гандлю. Праграма прадугледжвае падпісанне адмысловых дамоваў паміж ЕЗ і краінамі, абхопленымі гэтай ініцыятывай, адзначае ИТАР-ТАСС.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках