9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спрошчаная працэдура выдачы беларускіх віз грамадзянам Літвы і Латвіі

1

Памежныя службы Беларусі змогуць выдаваць візы грамадзянам Літвы і Латвіі ў пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу. Адпаведны ўказ № 428 падпісаў 29 жніўня Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамляе ЭКОПРЕСС, выпадкі такой выдачы віз вызначаныя міжурадавай дамовай з Латвіяй аб узаемных паездках грамадзян ад 31 студзеня гэтага года і часовай дамовай паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Літоўскай Рэспублікі аб узаемных паездках грамадзян ад 26 лістапада 2002 года.

Такі парадак дазволіць спрасціць і істотна паскорыць атрыманне беларускіх віз грамадзянамі Літвы або Латвіі, якія накіроўваюцца ў Беларусь у сувязі з цяжкай хваробай або смерцю блізкага сваяка або чальца сям'і, а таксама спецыялістам чыгуначнага транспарта, якія расследуюць выпадкі парушэння бяспекі руху цягнікоў.

Адзначым, што да прыняцця ўказу памежныя службы Беларусі такім правам не валодалі. Візы выдаваліся выключна органамі сістэмы МЗС або МУС.

Памежныя службы Літвы і Латвіі, у сваю чаргу, таксама могуць выдаваць візы сваіх дзяржаў беларускім грамадзянам у паказаных выпадках.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках