17 чэрвеня 2024, панядзелак, 4:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для ЦВК прапановы і скаргі апазіцыянераў не з'яўляюцца «глабальнымі пытаннямі»

4

Цэнтральная выбарчая камісія ігнаруе большасць прапановаў і скаргаў ад прадстаўнікоў апазіцыі. Сэнс амаль усіх адказаў кіраўніцтва ЦВК на заўвагі і патрабаванні дэмакратаў зводзіцца да аднаго – узнятыя пытанні не заслугоўваюць таго, каб губляць час на іх разгляд. Апошняе паседжанне Цэнтральнай камісіі - чарговае таму пацверджанне.

Адказ прыкладна такога зместу атрымалі прадстаўнікі ад АДС, сябры Цэнтральнай камісіі з правам дарадчага голасу, якія заявілі пра незаконнасць утварэння ўчастковых выбарчых камісіяў. Ім патлумачылі, што разгляд гэтага пытання патрабуе велізарнай падрыхтоўкі, а паколькі зараз ідзе выбарчая кампанія, то займацца гэтым няма часу.

Адмову спадару Лябедзьку ў разглядзе падчас паседжання камісіі яго скаргі наконт сумеснай агітацыйнай улёткі кандыдатаў ад АГП Лідзія Ярмошына патлумачыла тым, што такога кшталту скаргі могуць разглядацца кімсьці з сябраў камісіі індывідуальна, а на паседжанне ЦВК павінны выносіцца толькі глабальныя пытанні.

Не разглядалася 18 верасня і заява Валянціны Свяцкай, кандыдата ў дэпутаты па Ясенінскай выбарчай акрузе № 100. Нагадаем, што напярэдадні, 17 верасня, спадарыня Свяцкая паведаміла, што сябра Цэнтральнай камісіі Сліжэўскі А.Л., скарыстоўваючы сваё службовае становішча, спрабуе аказаць на яе ціск і правакуе на парушэнне закону. Сам Сліжэўскі на паседжанні не прысутнічаў. А старшыня камісіі Ярмошына двусэнсоўна заявіла, што ім усё адно, чым займаюцца чальцы Цэнтральнай Выбарчай камісіі па-за сценамі Цэнтральнай камісіі, і ніхто не нясе адказнасць за маральнае аблічча Сліжэўскага, паведамляюць “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Спадар Хадыка Ю.В. таксама накіроўваў скаргу ў Цэнтральную камісію. Нагодай для гэтага стаў сюжэт на БТ, які дэманстраваўся 7 верасня ў "Панараме тыдня" з мэтай дэфамацыі апазіцыйных кандыдатаў і стварэння адмоўнага іміджу апазіцыі. Адказны сакратар ЦК Лазавік адрэагаваў на скаргу спадара Хадыкі тэлефанаваннем, падчас якога сказаў, што "разумею", але "не магу паўплываць". У выніку гісторыя паўтарылася: 14 верасня на БТ ізноў з'явіўся антыапазіцыйны сюжэт. На паседжанні 18 верасня Ярмошына ў разглядзе гэтай скаргі таксама адмовіла, матывуючы сваё рашэнне тым, што Цэнтральная камісія не займаецца фармаваннем інфармацыйнай палітыкі БТ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках