9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назіральнікі ад СНД «не заўважаюць» парушэнняў пры галасаванні

7

На ўчастках 104-ай выбарчай акругі Менска больш за паўгадзіны не дазвалялася весці назіранне за «выбарамі» назіральнікам ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Як паведаміў БелаПАН кандыдат у дэпутаты, сябра БСДП (Грамада) Ігар Рынкевіч, які балатуецца па дадзенай акрузе, інцыдэнт адбыўся 28 верасня каля 8 гадзін раніцы — у гэты час выбарчыя ўчасткі адчыняліся для галасавання.

Дзесяць назіральнікаў ад партыі не жадалі пускаць на ўчасткі на падставе таго, што ў іх не было пячатак у выпісах з пратаколу паседжання гарадскога камітэта БСДП (Грамада), які ўпаўнаважыў іх назіраць за выбарамі.

Сітуацыю атрымалася разрашыць пасля таго, як І.Рынкевіч сустрэўся са старшынёй акруговай выбарчай камісіі Зінаідай Жаголкінай і напісаў на яе імя заяву са скаргай на дзеянні сябраў участковых выбарчых камісій, якія парушылі артыкул 13 Выбарчага кодэкса і пастановы ЦВК, якія рэгулююць прававыя паўнамоцтвы назіральнікаў.

Юрыст Рынкевіч сцвярджае, што для допуску назіральнікаў на ўчасткі для галасавання наяўнасць пячаткі на згаданых выпісах неабавязкова.

У выніку назіральнікі ад БСДП (Грамада) усе жа былі дапушчаныя на ўчасткі.

«Аднак больш за паўгадзіны яны не маглі сачыць за ходам галасавання. Я лічу, што гэта можа істотна паўплываць на вынікі галасавання на дадзеных участках", — заявіў юрыст.

Ён таксама паведаміў, што, знаходзячыся ў акруговай выбарчай камісіі, спрабаваў перадаць копію сваёй заявы назіральніку місіі СНД, прадстаўніку Таджыкістана, але той катэгарычна адмовіўся прыняць заяву. Дакумент у Рынкевіча прыняў назіральнік місіі БДІПЧ АБСЕ.

«Гэта наглядна дэманструе, як у нас назіраюць за выбарамі прадстаўнікі СНД», — рэзюмаваў кандыдат у дэпутаты.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках