9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто стаіць за грандыёзнай афёрай з канцэртам гурта Tokio Hotel у Менску?

6

20 верасня ў Менск вінен была прыехаць папулярны рок-гурт Tokio Hotel. Аб гэтым абвяшчалі разлепленыя па ўсім горадзе афішы. Але абвешчаны канцэрт нямецкіх выканаўцаў у выніку апынуўся грандыёзнай афёрай.

Нешта ня тое западозрылі менскія фанаты гурта. Бо цяпер музыкі калясяць па Амэрыцы, дзе 6 верасня адыграюць свой апошні ў цяперашнім туры канцэрт. Пасля гэтага ў Нямеччыне прыступяць да запісу свайго новага альбома. У гастрольным графіку Tokio Hotel Беларусь ня значыцца.

Але чаму тады на менскіх вуліцах з'явіліся анонсы мерапрыемства? З гэтым пытаннем “Савецкая Беларусь” звярнуўся да спецыялістаў прадпрыемства «Менгардаведка». Сачыць за афішамі —іхні непасрэдны абавязак.

— Мы гэтых афішаў не налепвалі, — сказалі тамака. Ад далейшых каментароў спецыялісты адмовіліся.

Дарэчы, фундатарамі канцэрту Tokio Hotel былі пазначанымі самавітыя кампаніі. У некаторых з іх нават яшчэ ня ведаюць, што міжволі апынуліся замяшанымі ў афёру. У іншых — ужо ў курсе і думаюць, што рабіць. Падаваць у суд? Толькі на каго?

— Праверку па дадзенай справе праводзяць супрацоўнікі аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Ленінскага РУУС Менску, — распавялі ў ГУУС Менгарвыканкаму.

Матывы афёры зразумелыя: зарабіць грошы на даверлівых фанатах. Толькі такі прызаробак зараз можа апынуцца крымінальнай справай.

...Фанаты гурта, якія ўсё ж прыйдуць 20 верасня на канцэрт, патрапяць... на футбольны матч паміж менскім «Дынама» і магілёўскім «Дняпром». Своеасаблівая альтэрнатыва.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках