9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Шаўчэнка: Будзе вельмі цяжкая гульня з беларусамі

Нападнік італьянскага "Мілану" і лепшы бамбардзір зборнай Украіны паважліва адгукаўся аб бліжэйшым суперніку "жовто-блакітних" зборнай Беларусі.

Самы тытуляваны футбаліст зборнай Украіны Андрэй Шаўчэнка падзяліўся думкамі аб матчах, якія адбудуцца з зборнай Беларусі і Казахстану:

"Аднавіць форму мне дапамогуць трэніроўка і спакойная атмасфера, як і тыя 45 хвілінаў, якія я згуляў у апошнім матчы за клюб. Я сябе адчуваю добра, усё будзе залежаць ад гэтых апошніх трэніровак і ад выбару трэнера.

Хоць Беларусь не дасягала выбітных вынікаў, гэта каманда, з якой заўсёды вельмі цяжка гуляць. Будзе вельмі цяжкая гульня, нам трэба вельмі сур'ёзна наладзіцца. Я бы не сказаў, што зборная Беларусі - серадняк.

Мы гулялі тры гады таму з Казахстанам у Алматы, і хоць я не выходзіў тады на поле, але адчуў пералёт і розніцу ў часе на сабе. Калі ўзгадаць, як склаўся той матч, калі мы забілі мяч на апошняй хвіліне, то нельга лічыць казахаў аўтсайдарам. Футбол - гэта футбол, таму трэба сур'ёзна наладжвацца і рыхтавацца да кожнага суперніка. Тры ачкі - гэта вельмі важна," - цытуе Шаўчэнку profootball.com.ua.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках