У Беларусі забараняюць рэкляму астролагаў і варажбітак
15- 5.09.2008, 9:59
Рэкляма астролагаў і варажбітак спыніцца з 13 верасня. Гэта прадугледжана законам «Аб унёску зменаў і дадаткаў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях рэклямы».
У законе сказана, што поўная забарона на рэкляму прадугледжаная для "працаў, паслугаў (дзейнасці) гіпнатызэраў, экстрасэнсаў, варажбітак, спірытаў, астролагаў, ведзьмакоў, прадракальнікаў, іншых асобаў, якія абвесцілі або лічаць сябе здольнымі прадказваць падзеі, уздзейнічаць на людзей, духоўны свет, маёмасць, навакольнае асяроддзе шляхам выкарыстання звышнатуральных здольнасцяў або сілаў".